Поиск по сайту

 RUS  |   ENG 

Аркадий Шульман
«СТАРИННОЕ МЕСТЕЧКО»

«ЖИТЕЛИ ДЕРЕВНИ БОГУШЕВИЧИ, ПОГИБШИЕ В ГОДЫ ОККУПАЦИИ НЕМЕЦКО-ФАШИСТСКИМИ ЗАХВАТЧИКАМИ»

Анатоль Сініла
«ЯНЫ КАЛIСЬЦI ТУТ ЖЫЛI…»

Богушевичи в «Российской еврейской энциклопедии»


ЯНЫ КАЛIСЬЦI ТУТ ЖЫЛI…

На пытаннi адказвае жыхарка вёскi Калюга-1 Бярэзінскага раёну Тарасік Сафія Ануфрыеўна, 1930 г.н.

Сiнiла А.М. – Назавiце сваё iмя i прозьвiшча, скажыце, з якога вы года.

Тарасік С.А. – З 1930-га.

– А прозьвiшча?

– Цісецкая. Тарасік маё прозьвiшча па мужу, а дзявоцкае – Цісецкая. Цісецкая Софʼя Ануфрыеўна.

– Вы пра яўрэяў расказвалі, што яны вучыліся з вамі, так?

– Я ні ведаю ні прозьвiшч, нічога, толькі памятаю хлопца Адамам звалi, цi Абрамам… Абрам і дзеўка Эстэрка. Хаймеля мусіць яе прозьвiшча было. Малыя, у другi клас хадзілi, у трэці перайшлі толькі. І вайна тут.

– А адзяваліся яўрэi як?

– Абрам – такі як і нашы дзеці. Ён зь імі і насіўся, і качаюцца на снягу, як нашы дзеці, так і ён. А Эстэрка, у яе бацькi багатыя былi да вайны, ну, i яна такая, культурная дзевачка была, і добра вучылася.

– У адным класе яны з вамі былі?

– Ага. Са мной у адным класе былі. Я не ўмела задачы рашаць. Дак калі-небудзь прасіла, у той Эстэркі. “Дай мне спісаць”. Каб я жыла ў Асінаўках і са сваімі, дак там ужо ж і брат трохі ў школу хадзіў, і меншы брат з дваццаць сёмага года, дык яны б мне паказалі, а тут і цётка неграматная старая, і дзядзька. Дык ніхто міне і не навучыў.

– Ну, не адмаўляла, так? Калi прасілі, дапамагала?

– Ну, дасць, але каб не бачылі, а то будуць ругаць тады настаўнікі.

– Вы расказвалi пра хлопца, якi хадзiў з саседкай Гэляй.

– Іцка! Можа фамілія Іцка, ці звалі Іцка. Мы дражніліся Іцка, Іцка. А хлопцы тыя бягуць i снежкамі кідаюць, а ён тожа.

– Дражнілі? Іцка, Іцка… Дак што зліўся калi імя, чаго зліцца?

– Па калена цыцка. (Смяецца). Ён з Гэлькай з гэтай вучыўся. Дык яны ж ужо трохі большыя. Яны з дваццаць васьмога года, але ўсёроўна і разам бегалі, і ў школу, і са школы.

– А што вы хадзілі, бралі ў лавачцы за яечкі?

– У лавачцы працавала Хана. Я не ведаю прозьвiшча. Ведаю, што Хана і ўсё. Хану гэту ведалі ўсё дзеці. А яе маленькая лавачка, была зусім маленькая. І яна там за прылаўкам стаяла. Яечка ёй падасі праз прылавак, а яна ўжо там сколькі канфет дасьць.

– А так яўрэі ў асноўном таргавалі ў Багушэвічах?

– Ну, толькі гэту я ведаю, Хану.

– А яшчэ былі там лаўкі, ці магазіны ?

– Магазін быў, мабыць не яўрэй там працаваў. Ведаю нейкі Каржанеўскі ў магазіне таргаваў.

– У аптэцы хто работаў?

– У аптэцы, я ж казала, сівы дзядок. Не ведаю як прозьвiшча, але з маім дзядзькам дружыў.

– Яўрэй ён, так? У аптэцы?

– Да, яўрэй. Беленькі. Галава беленькая, як сьнег. Харошы такі чалавечак. І к нам прыходзіў. Дзе ён дзеўся ў вайну я ўжо не ведаю. Ці тожа можа… растралялі.

– А да вас прыходзіў чаго?

– Я ж казала з дзядзькам дружыў з маім. Ну, ў Мінск ездзіў, як трэба было пратэз палучаць. А чаго ён без нагі быў, ці ён дзе пад поезд трапiў, ці што.

– А прывозіў што дзядзька ваш?

– Толькі помню булачкі. А так болей нічога ні помню. Булачкі такія прывязе, і мне ўсё прыказвалі, каб не…, а мне так хацелася гэтай булачкі. Хлеб, дык я ведаю, белы куплялі.

– Хто ў вайну хаваў яўрэйку?

– Антон – гэта мамін брат. Яна прышла к ім, “Антонка – схавайце”, ну, сябравала зь імі і прышла. Сколькі яна там дзен на печцы пабыла я не ведаю, а тады баба Антоніха кажа: “Ідзі маладзіца, а то і нас тутака… дак мы ўжо старыя, а дзяцей жа шкода”.

– Прозьвішча як дзядзькі вашага?

– Балашэвіч. Балашэвіч Якуб.

– А Антона?

– Антона – Няхай.

– А па бацьку?

– Няхай Антон Аляксандравіч.

– А яшчэ былі такія, што хаваў яўрэяў, не ведаеце?

– Не, не ведаю. Яўрэйка некалькі дзён пабыла ў Ермолiхi, але гэта была не багушэвіцкія, бежанка нейкая ішла, а тая Ермаліха такая баба была харошая, і ўзяла. Не ведаю, дзе той Ермал быў тады.

– А гэта бежанка адна была, ці з кім-та яшчэ?

– У яе пяць дзяцей.

– З пяцермя дзяцьмі?

– Пяць дзяцей. Бедная такая, з клункам во… А бежанцы ішлі і ішлі, не толькі яўрэі і так бежанцы з горада ішлі…

– Доўга хавала Ермалiха, не ведаеце?

– Тыдзень, ці сколькі пабыла бежанка і пашла. Немцы яшчэ сюды не прыйшлi, але паліцаяў ужо было… Дак мы паліцаяў хужай баяліся.

– А чым яўрэі займаліся ў Багушэвічах?

– Чым яны займаліся?.. Хто таргаваў. Казалі аўчыны выраблялі. У кажнага свая была прафесія.

– А вы неяк расказывалі, што Хана чулкі вязала.

– Гэта не Хана, другая яўрэйка. Пра яе казалi: ідзе па вуліцы, разгаварвае і вяжа, вяжа і не глядзіць нават. Хана ж таргавала, яна за прылаўкам стаяла.

Пытаннi задаваў
Анатоль Сініла

Еврейское местечко под Минском


Местечки Минской области

МинскБерезиноБобрБогушевичиБорисовВилейкаВишневоВоложинГородеяГородокГрескГрозовоДзержинскДолгиновоДукораДулебы ЗембинИвенецИльяКлецкКопыльКрасноеКривичиКрупки КуренецЛениноЛогойскЛошаЛюбаньМарьина ГоркаМолодечноМядельНалибокиНарочьНесвижНовый СверженьОбчугаПлещеницы Погост (Березинский р-н) Погост (Солигорский р-н)ПтичьПуховичи РаковРованичиРубежевичиРуденскСелибаСвирьСвислочьСлуцкСмиловичиСмолевичи СтаробинСтарые ДорогиСтолбцыТалькаТимковичиУздаУречьеУхвалы ХолопеничиЧервеньЧерневкаШацк

RSS-канал новостей сайта www.shtetle.co.ilRSS-канал новостей сайта www.shtetle.co.il

© 2009–2010 Центр «Мое местечко»
Перепечатка разрешена ТОЛЬКО интернет изданиям, и ТОЛЬКО с активной ссылкой на сайт «Мое местечко»
Ждем Ваших писем: mishpoha@yandex.ru